Метадычныя рэкамендацыі настаўніку інфарматыкі па
арганізацыі і правядзенні урока №14
Мэты і задачы ўрока:
арганізаваць дзейнасць навучэнцаў
па вывучэнні этапаў і асаблівасцей праектавання базы даных і першаснаму
замацаванню ўменняў стварэння табліц у СКБД MS Access;
забяспечыць развіцце лагічнага і
функцыянальнага мыслення, навыкаў самакантролю, інтэлектуальных і творчых
здольнасцей;
садзейнічаць развіццю
інфармацыйнай і камунікатыўнай культуры, культуры самакіравання вучэбнай
дзейнасці, умення структурыраваць інфармацыю, ўменняў фармуліраваць праблемы,
прапанаваць шляхі іх вырашэння, усведамленню каштоўнасці сумеснай дзейнасці
Метады: рэпрадуктыўны, пошукавы,
аналітычны, наглядны
Тып урока: камбінаваны ўрок.
Навучэнцы павінны ведаць:
этапы стварэння базы даных;
тыпы даных СКБД MS Access;
Навучэнцы павінны умець:
праектаваць базы даных;
ствараць структуру табліцы ў СКБД MS Access у рэжымах "Конструктор" і
"Мастер"
Праграмнае і метадычнае
забеспячэнне ўрока: вучэбны дапаможнік «Інфарматыка. 11 клас» § 10,
мультымедыйная прэзентацыя па тэме ўрока, камп'ютары з СКБД MS Access і выхадам у Інтэрнэт.
Увага! Для замацавання і праверкі ведаў урока № 13 прапанаваны Тэст па тэме № 13
Комментариев нет:
Отправить комментарий